Ізраіль перагледзець меры бяспекі на Храмавай гары ў Ерусаліме


фота AFP

Ізраіль гатовы разгледзець розныя варыянты падтрымання бяспекі на Храмавай гары ў Ерусаліме. Усталяванне рамак-металашукальнікаў у святым для юдэяў і мусульманаў месцы прывяла да сутыкненняў, паведмляе BBC.

Прадстаўнікі «блізкаўсходняга квартэта» (Расія, ЗША, Еўразвяз і ААН) у суботу ўвечары выказалі заклапочанасць у сувязі з эскалацыяй гвалту паміж палестынцамі і ізраільцянамі ў Старым горадзе Ерусаліма і на Заходнім беразе рэкі Іардан.

У выніку сутыкненняў на Храмавай гары загінулі пяцёра палестынцаў. Трое ізраільцянаў былі забітыя напярэдадні ў селішчы на Заходнім беразе.

Тым часам улады Ізраіля заявілі, што гатовы разгледзець розныя спосабы падтрымання бяспекі на Храмавай гары, дзе знаходзіцца мячэць Аль-Акса.

Сітуацыю на Блізкім Усходзе ў панядзелак абмяркуе Рада Бяспекі ААН. Паседжанне адбудзецца па ініцыятыве Швецыі, Егіпта і Францыі, якія прапанавалі тэрмінова абмеркаваць пытанне, як дамагчыся дээскалацыі канфлікту ў Ерусаліме.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары