Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Сірыі


Ізраіль выпусціў некалькі ракет класа «зямля – ​​зямля» па вайсковых аб’ектах каля Дамаску.

Каментуючы ракеты ўдар, прэмʼер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў відэазвароце, апублікаваным на яго старонцы ў Facebook, заявіў, што Ізраіль не дапусціць, каб іранскі рэжым, які хоча знішчыць габрэйскую дзяржаву, «замацаваўся ў вайсковым плане ў Сірыі».

Ізраільская газета The Times of Israel паведаміла, што мэтай удару была вайсковая база Ірану, размешчаная каля Дамаску, у 50 км ад мяжы з Ізраілем. Усяго было выпушчана пяць ракет, паведамляюць «Ведомости».

Сірыйскія СМІ адзначаюць, што зенітчыкі збілі мінімум 2 ракеты.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў