Ізраіль адмаўляе віну ў крушэнні Іл-20


Армія Ізраіля не пагадзілася з дакладам Мінабароны Расеі пра збіты самалёт над Міжземным морам.

Паводле дакладу ЦАХАЛ, у момант інцыдэнту знішчальнікі ВПС Ізраіля не хаваліся за паветраным суднам і знаходзіліся ў ізраільскай паветранай прасторы, завяршыўшы бамбаванне цэляў у правінцыі Латакія.

Ізраільскі бок сцвярджае, што на атакаваным аб’екце ў Латакіі захоўвалася абсталяванне для вытворчасці ўзбраенняў, якія Іран меўся перадаць сваім ліванскім хаўруснікам, тэрарыстычнай групоўцы Хізбула.

У Тэль-Авіве падкрэслілі важнасць каардынацыі з Расеяй сірыйскай кампаніі і назвалі бяспеку расейскіх вайскоўцаў «цэнтральным кампанентам зацвярджэння любой ізраільскай аперацыі».

Акрамя таго, наступствы крушэння Іл-20 назвалі трагічнымі і цяжкімі, аднак Ізраіль падкрэслілі, што не збіраюцца адмаўляцца ад аперацый у Сірыі.

Расейскі вайсковы самалёт Іл-20 быў збіты сірыйскімі сіламі СПА 17 верасня, пасля таго, як ізраільскія знішчальнікі нанеслі некалькі ўдараў па тэрыторыі краіны. У выніку загінулі 15 расейскіх вайскоўцаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў