Івонка Сурвіла: Случчакам не было патрэбы задумвацца, ад каго бараніць сваю незалежную дзяржаву


Старшыня Рады БНР у выгнанні звярнулася да беларусаў з заклікам ушанаваць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.

«Случчакам не было патрэбы задумвацца, ад каго бараніць сваю незалежную дзяржаву. Да 70-гадовага прамывання мазгоў нашага зняволенага народу, усім было ясна, адкуль ішла пагроза», – гаворыцца ў звароце.

Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з нагоды 94-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ды пажадала, «каб памяць пра нашых герояў дала нам сілу давесці да перамогі пачатае імі змаганне за волю сваёй зямлі».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў