Іван Ургант зрабіў пародыю на перадвыбарчы ролік Сабчак


Тэлевядоўца пакпіў з перадвыбарчага роліка грамадскай дзяячкі і журналісткі, якая 18 кастрычніка абвясціла аб намеры балатавацца ў прэзідэнты.

Ургант захаваў дэкарацыі арыгінальнага відэа, апрануўшы сінюю кашулю, акуляры і парык з доўгімі светлымі валасамі.

«Быць сумленным да канца азначае хлусіць праўдзе, але хлусіць праўдзе – гэта азначае не быць сумленным у разуменні сумленнасці», – кажа шоўмен, заклікаючы тэлегледачоў прагаласаваць за Стаса Пьеху, а пасля называе сябе кандыдатам «супраць усіх, ды не ўсіх».

Ксенія Сабчак у сваім роліку заявіла, што хоча, каб яе прозвішча ў бюлетэні асацыявалі з графой «супраць усіх».

Глядзіце сюжэт «Белсату»

Што хаваецца за вылучэннем Ксеніі Сабчак на пасаду прэзідэнта?

ДР belsat.eu

Стужка навінаў