Італьянскі суд аштрафаваў жанчыну на 30 тыс. еўраў за адмову зняць нікаб


niqab1

Жанчыны ў нікабах (ілюстрайыйнае фота)

Суддзя італьянскай правінцыі Пардэнонэ прысудзіў жанчыне албанскага паходжання заплаціць 30 тыс. еўраў штрафу за адмову зняць нікаб у публічным месцы.

Суддзя такім чынам замяніў першапачатковы прысуд у выглядзе 4 месяцаў пазбаўлення волі.

Інцыдэнт адбыўся ў камуне Сан-Віта-аль-Тальямента 20 дзён таму, калі падчас адкрытага паседжання гарадской рады 40-гадовая жанчына адмовілася зняць нікаб – мусульманскі вэлюм, які цалкам закрывае твар і пакідае толькі невялікую шчыліну для вачэй. Пра гэта жанчыну, якая жыве ў горадзе з 2000 года і нядаўна атрымала італьянскае грамадзянства, некалькі разоў прасіў мэр Сан-Віта-аль-Тальямента.

Чытайце таксама >>> Мусульманка ў хіджабе зʼявіцца на вокладцы Playboy

Пасля адмовы выканаць просьбу жанчыне высунулі абвінавачанне ў парушэнні закону 1975 года, які ў мэтах бяспекі забараняе людзям хаваць свой твар у грамадскіх месцах.

НМ, belsat.eu, паводле Ansa.it

Стужка навінаў