Ісус, Асана, аўтазак. Вербная нядзеля ў Менску

photo

У Менску сімвалічную сцэну з уездам Ісуса на асле ў Іерусалім адыгралі каля кафедральнага касцёлу Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

На Вербніцу паміж каталіцкім і праваслаўным кафедральнымі саборамі ўлады паставілі аўтазак. Фатограф «Белсату» паназіраў, як Вербніцу адзначаюць у дзвюх менскіх катэдрах – каталіцкай і праваслаўнай.

Сёння, у апошнюю нядзелю перад Вялікаднем, вернікі па ўсім свеце адзначаюць Уваход Гасподні ў Іерусалім. Свята прысвечанае ўспаміну евангельскай падзеі, калі Ісус Хрыстос прыйшоў у горад для прыняцця пакутаў і смерці на Крыжы.

Пачуўшы, што Ісус ідзе ў Іерусалім, жыхары гораду выйшлі насустрач яму з пальмавымі галінамі, і віталі яго воклічам: Асанна! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя Гасподняе, Цар Ізраiлеў!

У краінах з халодным кліматам пальмы замянілі на вербы.

У святкаванні Вербнай нядзелі бярэ ўдзел каталіцкі арцыбіскуп мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

 

На вербніцу галінкі асвячаюць у царкве, а пасля доўга захоўваюць у хаце. На вёсцы імі выганяюць першы раз на выган жывёлу і г. д. Вербамі ўпрыгожваюць дом і кладуць на магілы блізкіх людзей.

ДД

Глядзі таксама
Каментары