Іспанскія ўлады ўзмацняюць ахову на стадыёнах


Пасля тэрактаў у Парыжы ўлады Іспаніі асаблівую ўвагу надаюць месцам масавага збору людзей. У першую чаргу – футбольным стадыёнам.

«Барсэлона» – «Рэал» – 4:0. Адну з найвялікшых паразаў сталічнага клубу ў матчы з прынцыповым супернікам з Каталоніі, што здарылася ўчора на мадрыдскім стадыёне, аматары каралеўскага клубу сустрэлі надзвычай спакойна.

Каментатары матчу адзначалі жалезную вытрымку заўзятараў «Рэалу»: тыя падбадзёрвалі сваіх улюбёнцаў да апошняй хвіліны, хоць лік мог быць яшчэ больш трагічным. А канчатковыя лічбы на табло гледачы сустрэлі з нейкай шляхецкай годнасцю.

Стрыманасць футбольных фанатаў звязаная з беспрэцэдэнтнымі мерамі бяспекі на «Сант’яга Бэрнабэў»: гледачоў прасілі быць арганізаванымі. Матчы пасля парыжскіх падзеяў тыднёвай даўніны – зусім іншыя, чым дагэтуль. Спакой наведнікаў учорашняга «Эль Класіка» пільнавалі 3 000 паліцыянтаў і ахоўнікаў.

Каталонскі клуб прадэманстраваў, хто хто ёсць нумарам адзін у іспанскай «Ля Лізе». Безадказныя галы «Рэалу» забілі Люіс Суарэс (на 11-ай і 74-ай хвіліне), Нэймар (39) і Андрэс Іньеста (53).

ДД, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары