Іспанскія ўлады ўводзяць наўпроставае кіраванне ў Каталунні


Прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што Мадрыд уводзіць у дзеянне 155-ю артыкул канстытуцыі Іспаніі, каб «аднавіць законнасць»: урад і парламент Каталунні будуць распушчаны, і ў правінцыі ў бліжэйшыя 6 месяцаў будуць праведзены датэрміновыя выбары.

Гэтае рашэнне яшчэ трэба будзе зацвердзіць верхняй палаце парламента Іспаніі, у якой прадстаўлены ўсе рэгіёны.

Артыкул 155 канстытуцыі Іспаніі дазваляе нацыянальнаму ўраду ўводзіць наўпроставае кіраванне ў аўтаномных рэгіёнах Іспаніі (гэта значыць падпарадкоўваць іх непасрэдна ўраду Іспаніі) у выпадку крызісу. Да гэтага часу дадзеная артыкул ні разу не ўжывалася.

У артыкуле гаворыцца, што калі дзеянні ўрада рэгіёну «ствараюць сурʼёзную пагрозу агульным інтарэсам Іспаніі», Мадрыд можа «прыняць неабходныя меры, каб прымусіць рэгіянальныя органы выконваць гэтыя інтарэсы».

У цяперашні час Каталуння карыстаецца значнай аўтаноміяй у Іспаніі, уключаючы ўласныя паліцыю, дэпартаменты адукацыі і аховы здароўя.

Пры гэтым 155-ы артыкул не дае іспанскаму ўраду правы цалкам адмяніць аўтаномны статус рэгіёну, адзначае Бі-бі-сі.

Іспанскія СМІ паведамляюць, што ў адказ на рашэнне мадрыдскіх уладаў у Барсэлоне пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту.

1 кастрычніка ў Каталунні прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, на якім аддзяленне падтрымала большасць удзельнікаў галасавання. Улады Іспаніі лічаць рэферэндум незаконным.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў