Іспанскія СМІ: Паліцыя забіла меркаванага Барсэлонскага тэрарыста

video

Фота EPA

Каталонская паліцыя ў раёне населенага пункта Субіратсэ ў 53 км ад Барсэлоны нейтралізавала мужчыну, на целе якога быў «пояс тэрарыста-смяротніка». Некаторыя мясцовыя СМІ пішуць, што пояс быў сапраўдны, іншыя паведамляюць, што гэта быў муляж.

Цяпер асоба забітага злачынцы высвятляецца. Іспанскае выданне La Vanguardia паведамляе, што ім можа быць Юнэс Абуякуб, які пратараніў натоўп на мікрааўтобусе.

Раней галоўным падазраваным быў 18-цігадовы Муса Укабір. Ён – брат затрыманага раней Дрыса Укабіра. Цела Укабіра было сярдод 5 нападнікаў, якіх застрэлілі у той самы дзень пасля яшчэ аднаго тэракта-наезда ў Камбрыльсе.

Раней паведамлялася, што 22-гадовы Юнэс Абуякуб мог збегчы ў Францыю, аднак інфармацыя пра ўцёкі тэрарыста не пацвердзілася.

У выніку тэрактаў у Барсэлоне загінулі 15 асобаў, не менш за 130 атрымалі раненні. Адказнасць за тэракт узялі баевікі «Ісламскай дзяржавы».

Напад у сталіцы Каталоніі першы ў Іспаніі з 2004-га года. Тады выбухі ў Мадрыдзе, зладжаныя групоўкай «Аль-Каіда», забралі жыцці 191-ой асобы, параненыя былі больш за 2 тысячы. Пасля той трагедыі іспанскія спецслужбы істотна ўзмацнілі ўсе сродкі барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Менавіта дзякуючы ўзмоцненай працы паліцыі, мяркуюць эксперты, Іспанія мела 13 гадоў без тэрору.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары