Ісландыя забіла вырашальны гол Аўстрыі на 94-й хвіліне

video

Гол гульца зборнай Ісландыі Арнура Страутсона, які быў забіты на чацвёртай хвіліне дадатковага часу сустрэчы са зборнай Аўстрыі, прынёс ісландцам перамогу ў гэтым матчы з лікам 2:1.

Ісландцы занялі другое месца ў групе F на сёлетнім чэмпіянаце Еўропы па футболе. У 1/8 фіналу яны згуляюць з ангельцамі.

Першае месца ў групе F заняла зборная Вугоршчыны, якая ў 1/8 фіналу згуляе супраць другой каманды групы E.

Гледачоў уразіў надзвычай эмацыйны ісландскі каментатар, якому нават амаль заняло мову пасля пераможнага гола ягоных землякоў. Відэа з гэтым момантам апублікаваў на сваім «Фэйсбуку» Сяргей Шупа.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары