«Ісламская дзяржава» заявіла, што тэракт у Ніцы здзейсніў яе паслядоўнік


Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад у Ніцы.

Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва, якім карыстаецца для распаўсюду інфармацыі «Ісламская дзяржава», нападнік у Ніцы адказаў на заклік групоўкі – цэліцца па краінах, якія ўваходзяць у кааліцыю супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі ды Іраку.

Французская паліцыя арыштавала пяць чалавек паводле падазрэння ў нападзе.

Глядзіце яшчэ >>>Беларус у Ніцы пра дапамогу з боку МЗС пасля тэракту: Усё вырашыў «Фэйсбук»

У тэракце, які адбыўся ў ноч з 14 на 15 ліпеня ў Ніцы, загінулі больш за 80 чалавек, больш за 50 знаходзяцца ў крытычным стане ў шпіталі.

Тэрарыст на цяжкавіку заехаў у натоўп, які сабралася на набярэжнай глядзець салют у гонар Дня ўзяцця Бастыліі.

У Францыі абвясцілі тры дні жалобы.

Глядзіце яшчэ >>>Як адрэагаваў свет на тэракт у Ніцы

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў