«Ісламская дзяржава» запусціла сваю сацыяльную сетку


Прычынай стала блакаванне акаўнтаў тэрарыстаў у Twitter ды іншых інтэрнэт-рэсурсах. Аднак праца «Сaliphate book», якую прыхільнікі групоўкі запусцілі некалькі дзён таму, цяпер прыпыненая.

У паведамленні на 5elafabook.com, дамен якога зарэгістраваны ў Егіпце на імя Абу Мусаба, сцвярджаецца, што перапынак зроблены, каб «абараніць інфармацыю аб яго карыстальніках».

На фонавым малюнку старонкі паказана мапа свету са сцягамі «ІД», налепленымі на ўсе кантыненты.

Чальцы тэрарыстычнай арганізацыі, вядомыя сваёй жорсткасцю і звычкамі выкладваць у інтэрнэт сведчанні забойстваў закладнікаў, вельмі актыўна карыстаюцца сучаснымі тэхналогіямі.

Раней джыгадзісты стварылі сабе акаўнты у «Вкнотакте», Twitter, Facebook ды на іншых уэб-старонках.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў