«Ісламская дзяржава» захапіла сірыйскі горад Пальміра. Відэа баёў

video

Пра гэта паведамляе падкантрольнае баевікам «Amaq News Agency» і праваабарончая арганізацыя «Syrian Observatory of Human Rights».

Сірыйская ўрадавая армія пакінула Пальміру, саступіўшы пазіцыі баевікам «Ісламскага дзяржавы», падцвердзіў губернатар правінцыі Хомс Таляль Баразі (Talal Barazi) у эфіры тэлеканалу «Аль-Іхбарыя».

Удзень 11 снежня Мінабароны РФ паведамляла, што сірыйскія войскі пры падтрымцы расейскай авіяцыі адбілі атаку баевікоў ІД на Пальміру.

11 снежня расейскае ваеннае ведамства таксама паведаміла, што за ноч расейскія паветрана-касмічныя сілы нанеслі па ваколіцах Пальміры 64 удары і забілі больш за 300 баевікоў ды знішчылі 11 танкаў, піша longwarjournal.org.

Паводле «Amaq News Agency», сірыйскія ўрадавыя войскі пакінулі горад.

Увага! 18 + Вусцішнае відэа!

https://www.youtube.com/watch?v=gtja7QsDON0

https://www.youtube.com/watch?v=SpICsDS5ZRI

https://www.youtube.com/watch?v=x1Tp2RndYx8

Нагадаем, што горад Пальміра быў вызвалены ў сакавіку 2016 г. «Ісламская дзяржава» захапіла Пальміру ў траўні 2015 г. Тады баевікі адсвяткавалі сваю перамогу знішчэннем шэрагу старажытных помнікаў архітэктуры.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары