«Ісламская дзяржава», як далёка яны могуць пайсці?


У якія гарады трымаюць шлях чальцы тэрарыстычнай арганізацыі і чаму яны наступаюць так хутка – Гарась Валатовіч у аўтарскім матэрыяле падзяліўся меркаваннем, як далей будзе развівацца канфлікт на Блізкім Усходзе.

Новыя перамогі «Ісламскай дзяржавы»

Чорныя сцягі лунаюць над паловай Сірыі. Пальміра пала. Баевікі «Ісламскай дзяржавы» абавязкова знішчаць дашчэнту гэты старажытны горад – культурную спадчыну цывілізацыі. Спачатку байцы халіфа Абу Бакр аль-Багдадзі адсвяткуюць узяцце Тадмуру – гораду з аэрапортам, газавымі радовішчамі ды выйсцем на лепшыя транспартныя развязкі ў Сірыі, якія вядуць на Дамаск і Гомс. Байцы бяруць горад за горадам. Ім дапамагае мясцовае суніцкае насельніцтва незаўважна прабірацца ў гарады, знаходзіць важныя будынкі ды ваенныя аб’екты. Цяпер памерамі «Ісламская дзяржава» – большая за тэрыторыю Вялікай Брытаніі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Стратэгія байцоў ісламу

Апошнія перамогі прадстаўнікоў халіфату адкрываюць ім шлях на сталіцы суседніх краінаў. Ісламскіх радыкалаў ад Дамаску аддзяляе каля 250 кіламетраў, ад Багдаду – 70. На фоне захопу ар-Рамадзі, становіцца ясна: наступ на буйнейшыя гарады Сірыі ды Іраку набліжаецца з нечаканай хуткасцю. Аднак сёлета наперадзе баі за Кабані – галоўны горад пасля Алепа. Без перамогі тут, утрымаць поўнач Сірыі і мяжу з Турцыяй – невыканальная задача для любога з бакоў. Кабані – самы зручны фарпост байцоў «Ісламскай дзяржавы» для пашырэння ўглыб турэцкай тэрыторыі. Аднак турэцкая авіяцыя і танкі дапамагаюць стрымліваць байцоў «Ісламскай дзяржавы». Тактыка баевікоў – цэлыя хвалі тэрактаў з дапамогай смертнікаў перад атакай у канкрэтным горадзе.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Дзеці

Сярод добраахвотнікаў «Ісламскай дзяржавы» – падлеткі з заходніх краінаў, такія, як аўстраліец Джэйк Біларды. Хлопец добраахвотна далучыўся да арганізацыі радыкальных сунітаў, каб стаць тэрарыстам-смяротнікам.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Шмат каго шакуюць такія гісторыі, бо часта немагчыма зразумець, чаму дзеці робіць гэта.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Хто з кім ваюе?

Арміям Сірыі, Іраку і Курдыстану дапамог Іран і партыя «Хазбула», чыя ўзброеная групоўка нагадвае хутчэй рэгулярную армію. Супраць ісламістаў – Егіпет, авіяўдары наносяць Турцыя, Ізраіль. Разам з арабскім светам, – групоўка кааліцыі заходніх краінаў вырашае дзеяць пакуль выключна дыстанцыйна. Курды ды шыіты – зацятыя ворагі суніцкай дзяржавы. Нават некаторыя суніцкія плямёны перайшлі на бок антытэрарыстычных сілаў. Гэтак адбылося таксама ў прынцыпова важнай іракскай правінцыі аль-Анбар у часы панавання «Аль-Каіды».

Арганізацыя ісламістаў распаўсюдзілася ўжо і на афрыканскі кантынент. Байцы халіфату захапілі родны горад КадАфі. Пасля рэвалюцыі Лівія скацілася ў безуладдзе. Вялікая частка гэтай краіны – пад кантролем байцоў «Ісламскай дзяржавы». Менавіта адсюль нелегальна морам, змяшаныя з натоўпам уцекачоў, рэлігійныя фанатыкі трапляюць у Еўропу.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

Расея

Не паспелі скончыцца мінамётныя абстрэлы амбасады Расеі ў Дамаску, як пачаліся перамовы кіраўнікоў Іраку і Расеі. Вынік – пастаўка зброі іракскім партнёрам у неабходнай колькасці. Расейская Федэрацыя ніколі не ставілася з сімпатыяй да рэлігійных фанатыкаў-тэрарыстаў. Аднак для нашай усходняй суседкі магчымасць пашырыць свой уплыў ды зарабіць лішнія грошы на ўзбраенні ва ўмовах эканамічных санкцыяў – добрая нагода пачаць перамовы нават з амерыканскім саюзнікам.

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

Развязанне сітуацыі

Оўбама пакідае вырашэнне «ісламскай» праблемы наступнаму гаспадару Белага дому. Пакуль верагодны кандыдат ад рэспубліканскай партыі Джордж Пэтакі абмяркоўвае па Сі-Эн-Эн верагодную дапамогу курдскай Пешмэрзе, узброенай савецкімі танкамі і аўтаматамі, тэрарысты атрымліваюць сучасную ваенную тэхніку і амуніцыю іракскай арміі ў баях пад ар-Рамадзі і Тадмурам.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Даследаванні вучоных з Гарварду выкрылі найбольш актыўны рост падтрымання ваеннай аперацыі сярод амерыканскай моладзі. Гэта паўплывае на вонкавую палітыку. Злучаныя Штаты і саюзнікі ў хуткім часе вымушаныя будуць правесці сухапутную кампанію. Чалавецтва мае справу з закрытай таталітарнай мілітарызаванай краінай са сваёй сацыяльнай іерархіяй, рабствам ды насельніцтвам рэлігійных фанатыкаў, сэнс жыцця якіх – канец свету. Развязаць праблему без пяску ў вайсковых чобатах цывілізаванаму свету гэтым разам, на жаль, не атрымаецца.

Гарась Валатовіч, belsat.eu

Стужка навінаў