«Ісламская дзяржава» выкарыстала імя Джасцін Бібера для прасоўвання свайго відэа


Тэрарысты распаўсюдзілі відэа з пакараннем смерцю чатырох чалавек у Ліване пад хэшэгам #JustinBieber. Такім чынам яны хацелі прасунуць запіс і прыцягнуць да яго прагляду большую аўдыторыю.

Улічваючы лік падпісчыкаў Джасціна Бібера ў «Тўітэры» (74 млн), гэта добры маркетынгавы ход.

Спявак, заўважыўшы пост «ІД», паспрабаваў адрэагаваць на яго з гумарам. Ён напісаў у сваім акаўнце паведамленне: «Мне варта баяцца?».

Акрамя хэшэгаў з імёнамі зорак, ісламскія баевікі таксама выкарыстоўваюць іншыя назвы, не звязаныя з групоўкай. Напрыклад, пад хэштэгамі Hollywood альбо BreakingNews, акрамя інфармацыі, якая мае дачыненне да тэматыкі, можна знайсці звароты і пагрозы баевікоў.

ДР, belsat.eu паводле medialeaks.ru

Стужка навінаў