«Ісламская дзяржава» выбіла войска Башара Асада з Абу-Кемаля


Баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» вярнулі пад свой кантроль горад Абу-Кемаль. Аб вызваленні гэтага населенага пункта нядаўна заяўлялі ў Маскве.

Сірыйскія ўрадавыя войскі, што пакінулі Абу-Кемаль, спрабуюць перагрупавацца для контратакі.

10 лістапада кіраўнік Мінабароны Расеі Сяргей Шайгу абвясціў аб узяцці Абу-Кемаля ўрадавымі войскамі, зазначыўшы, што гэты горад – «апошні буйны апора і цэнтр» тэрарыстаў у Сірыі. Аперацыя па вызваленні Абу-Кемаля, паведамляла Мінабароны, праводзілася пры падтрымцы расейскай авіяцыі.

Абу-Кемаль знаходзіцца на мяжы з Іракам у 115 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Дэйр-эз-Зора – адміністрацыйнага цэнтру аднайменнай правінцыі.

ІІ, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў