«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракты ў Францыі


Адказнасць за тэракты ў Парыжы ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Пра гэта паведаміў італьянскі тэлеканал «Sky Tg24».

Ён працытаваў заяву ІД, у якой гаварылася: «Гэта – помста за Сірыю. Гэта – 11 верасня для Францыі». Ісламісты гэтак правялі аналогію з тэрактам у Нью-Ёрку 11 верасня 2001 года.

Афіцыйных дадзеных аб тым, хто арганізаваў серыю тэрактаў у Парыжы, пакуль няма, падае interfax.ru.

Журналіст тэлеканалу «Europe 1», які знаходзіўся ў тэатры «Батаклан», дзе баевікі захапілі закладнікаў, паведамляў, што тэрарысты – маладыя людзі, якія размаўлялі па-французску без акцэнту.

У пятніцу вечарам у сталіцы Францыі адбылася серыя нападаў тэрарыстаў, ахвярамі якой, паводле інфармацыі Парыжскай мэрыі сталі каля 150 чалавек.

Улады краіны прынялі рашэнне закрыць межы і ўвесці рэжым надзвычайнай сітуацыі.

МЯ, паводле interfax.ru

Стужка навінаў