«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Берліне


19 снежня на калядным кірмашы ў цэнтры нямецкай сталіцы загінулі 12 асобаў, 48 атрымалі раненні.

Тэракт зладзіў «воін «Ісламскай дзяржавы». Адпаведную інфармацыю распаўсюдзіла інфармагенцтва баевікоў Amaq.

«Жаўнер ІД выканаў аперацыю ў адказ на заклік нападаць на грамадзянаў краін [міжнароднай] кааліцыі», – гаворыцца ў паведамленні агенцтва тэрарыстаў.

20 снежня 23-гадовага пакістанца, якога падазравалі ў здзяйсненні тэракта, адпусцілі на свабоду за недахопам доказаў. Прысутнасць маладога чалавека ў кабіне грузавіка ў момант злачынства не даказалі – сведкі не змаглі яго апазнаць. Сапраўдны злачынца знаходзіцца на свабодзе.
Ахвярамі наезду сталі 12 чалавек, 48 былі параненыя. Улады Германіі прызналі тое, што здарылася тэрактам.

Увечары 19 снежня фура на польскіх нумарах заехала ў натоўп людзей на калядным кірмашы. Адзін нападнік збег, яшчэ адзін загінуў.
Паводле інфармацыі паліцыі, тэрарысты скралі грузавік, які належаў польскай кампаніі, і забіў кіроўцу.

ДР belsat.eu паводле Reuters

Глядзі таксама
Каментары