«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за атаку ў Грозным


Адказнасць за напад на праваслаўны храм Міхаіла Архангела ў Грозным узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Напад на храм ў Грозным адбыўся 19 траўня. У ім удзельнічалі чацвёра тэрарыстаў, узброеных стрэльбай, нажамі і бутэлькамі з гаручай сумессю. У выніку нападу загінулі двое паліцэйскіх і адзін вернік храма. Тэрарысты былі забітыя. Падчас нападу баевікі крычалі «Алах Акбар!»

Паводле «Каўказскага вузла», тэракт здзейснілі жыхары Інгушэціі і Чачэніі.

ІІ, belsat.eu, «Медуза»

Стужка навінаў