«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасць за страляніну ў Лас-Вегасе


Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» праз звязанае з ёй інфармагенцтва распаўсюдзіла заяву аб тым, што напад у Лас-Вегасе ажыццявіў яе прыхільнік. Стралок нібыта прыняў іслам яшчэ некалькі месяцаў таму.

Пра гэта паведамляюць сусветныя СМІ.

У панядзелак 64-гадовы Стывен Пэдак распачаў страляніну па наведніках фестывалю кантры-музыкі, што праходзіў побач з адным з найбуйнейшых казіно Лас-Вегасу Mandalay Bay Casino. Паводле паліцыі, у выніку загінулі больш 50 чалавек, параненыя 406.

Нападнік скончыў жыццё самагубствам. Стывен Пэдак быў ветэранам амерыканскага войску, але не браў удзел у баявых дзеяннях. Ён страляў з аўтаматычнай зброі. Матывы яго ўчынку паліцыя не называе.

Стральба ў Лас-Вегасе стала найбуйнейшай у гісторыі ЗША па колькасці ахвяр.

Падрабязней глядзіце:

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў