«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасць за напад на гандлёвы цэнтр у Мінэсоце


Паводле ІД, яго здзейсніў іхны «жаўнер».

За тэрарыстычны напад на гандлёвы цэнтр у горадзе Сэнт-Клауд у штаце Мінэсота адказнасць на сябе ўзяла тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

17 верасня невядомы мужчына ў форме ахоўніка напаў на наведнікаў гандлёвага цэнтру ў горадзе Сэнт-Клаўдыё у Мінэсоце. Ён параніў нажом восем чалавек, пасля чаго быў застрэлены афіцэрам паліцыі не пры выкананні.

«Медуза» падае, што перад нападам ён пытаў у мінакоў, ці мусульмане яны, а таксама вымавіў слова «Алах».

Паводле Reuters, звязанае з тэрарыстамі інфармагенцтва Amaq назвала нападніка «жаўнерам ІД».

ДД, belsat.eu

New York Times пісаў, што «Ісламская дзяржава» заснавала Amaq падчас аблогі сірыйскага гораду Кобані ў мэтах трансляцыі альтэрнатыўнай заходнім медыям інфармацыі.

Глядзі таксама
Каментары