«Ісламская дзяржава» – самая багатая тэрарыстычная групоўка ў свеце


Ізраільскае выданне «Forbes» ацаніла фінансавыя магчымасці тэрарыстаў.

Па дадзеных ізраільскай версіі часопіса «Forbes», штогадовы прыбытак «Ісламскай дзяржавы» (ІД) складае $2 млрд. Большую частку грошай даюць продажы на «чорным рынку» нафтапрадуктаў з радовішчаў у Іраку і Сірыі, якія знаходзяцца пад кантролем экстрэмістаў.

Згодна з міністэрствам фінансаў ЗША, штогод ІД зарабляе не менш за $1 млрд толькі за кошт продажаў нафаты. Крамя таго экстрэмісты значны прыбытак атрымоўваюць ад продажаў золата.

На другім радку рэйтынгу «Forbes» – палестынскі рух ХАМАС, штогадовы прыбытак якога складае $1 млрд.

Таксама да найбольш багатых тэрарыстычных арганізацыяў адносяцца Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі, «Хэзбала», «Талібан», «Аль-Каіда», якія штогод зарабляюць $600 млн, $500 млн, $400 млн і $150 адпаведна.

ЗК, паводле Interfax.by

Стужка навінаў