«Ісламская дзяржава» пашыраецца


Баевікі «Ісламскай дзяржавы» захапілі стратэгічна важны горад ар-Рамадзі разам са зброяй іракскіх вайскоўцаў.

«Ісламская дзяржава» сцвярджае, што захапіла горад ар-Рамадзі. Пэнтагон ужо прызнаў, што тэрарыстычная групоўка перамагае. Ісламісты выбілі дрэнна падрыхтаваную іракскую армію з гораду, у нядзелю вайскоўцы пакінулі горад. Прэс-сакратар губернатара правінцыі аль-Анбар афіцыйна пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Целы забітых іракскіх жаўнераў і звычайных грамадзянаў ляжаць на вуліцах цэнтральнага гораду правінцыі. Ісламскія фундаменталісты суправаджаюць свой наступ масавымі расправамі ды забойствамі, не шкадуючы жанчын і дзяцей. Баевікі захапілі не толькі горад і людзей, а таксама вайсковыя базы, армейскія машыны, артылерыю, танкі ды іншае ўзбраенне. Уся гэтая зброя спатрэбіцца тэрарыстам ужо хутка. Утрымаць Масул будзе складана.

Супраць «Ісламскай дзяржавы» ваюе ліванская групоўка «Хізбула», курдскія ўзброеныя фарміраванні ды рэшткі байцоў мясцовых суніцкіх плямёнаў. У панядзелак яны занялі выгадныя пазіцыі за сто кіламетраў ад ар-Рамадзі, каб перахапіць горад.

Падзея адбылася праз некалькі дзён пасля ліквідацыі амерыканскім спецназам Абу Саяфа, аднаго з лідараў «Ісламскай дзяржавы». Высілкі кааліцыі дапамагаюць слаба. Авіяўдары і забойствы лідараў часова абмяжоўваць магчымасці тэрарыстаў, але ёсць слабым аргументам супраць апакаліптычнай групоўкі.

Спачатку Алепа, пасля сірыйска-турэцкая мяжа

Адной з першасных мэтаў «Ісламскай дзяржавы» ёсць горад Алепа, які не кантралюе ніводны з бакоў канфлікту. У горадзе ідуць баі ўжо некалькі гадоў, бо месца стратэгічна важнае. Яго кантроль дазваляе мець выйсце да Міжземнага мора і кантраляваць большую частку сірыйска-турэцкай мяжы. Баевікі не засяроджваюць удараў на адным кірунку. Іх атакі выглядаюць хаатычна, за рэдкім выключэннем.

Апошнім часам ісламісты спрабуюць перахапіць ініцыятыву і прымусіць іракскую армію засяродзіцца на абароне Багдаду. Менавіта таму сілы тэрарыстаў актыўна наступаюць у раёне суседніх з іракскай сталіцай Масулам і Фаллюджа.

Актыўныя баі ідуць і на псіхалагічным фронце. «Ісламская дзяржава» не шкадуе сілаў на паказальныя акцыі. Пачынаючы ад увядзення люстэркавай прававой сістэмы «вока за вока», заканчваючы наступамі на Тадмор, з мэтай знішчыць адзін з найстаражытнейшых помнікаў свету – горад Пальміру.

 

Гарась Валатовіч, belsat.eu, паводле FoxNews

Глядзі таксама
Каментары