«Ісламская дзяржава» падрыхтавала 400 тэрарыстаў для нападаў у Еўропе


Еўрапейскія афіцыйныя асобы паведамляюць пра прынамсі чатыры сотні баевікоў ІД, падрыхтаваных для тэрактаў у Еўропе.

Паводле ацэнак экспертаў, у трэніровачных лагерах ІД прайшлі падрыхтоўку для вонкавых атакаў ад 400 да 600 чалавек. Гэтыя лагеры, імаверна, знаходзяцца не толькі на тэрыторыі Сірыі і Іраку (частка тэрыторыяў якіх кантралюецца тэрарыстамі), але і на тэрыторыі былога СССР.

Паводле словаў ананімнага прадстаўніка еўрапейскіх спецслужбаў, у лагерах баевікі навучаюцца тэхнікам сачэння і контрназірання, а таксама працы з выбуховымі прыстасаваннямі.

«Мэтай, падобна, з’яўляецца не забойства як мага большай колькасці людзей, а здзяйсненне як мага большай колькасці тэрактаў, каб вораг быў вымушаны выдаткоўваць больш грошай і людскіх рэсурсаў», – заявіла крыніца ў каментары агенцтву «Associated Press».

У лік баевікоў, паводле прадстаўніка спецслужбаў, уваходзяць мусульмане «з усёй Еўропы», у тым ліку новазвернутыя, а кіраўніцтва групамі здзяйсняюць пераважна франкамоўныя людзі, звязаныя з Паўночнай Афрыкай, Францыяй і Бельгіяй.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары