«Ісламская дзяржава» напала на гатэль ля аэрапорту Манілы


Паводле відавочцаў, чалавек у масцы адкрыў агонь па наведніках гатэлю Resorts World Manila у сталіцы Філіпінаў.

Адбылося некалькі выбухаў, пасля пачалася страляніна. Паліцыя правярае інфармацыю пра некалькіх нападнікаў.

У шпіталі прывезлі 25 асобаў.

Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Цяпер на месцы працуе паліцыя.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары