“Ісламская дзяржава” апублікавала здымак бомбы, якой падарвалі расейскі самалёт


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”41346″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Тэрарысты апублікавалі ў сваім часопісе фотаздымак бомбы і кажуць, што менавіта ад яе разбіўся расейскі авіялайнер Airbus A321.

На фотаздымку – бляшанка «Schweppes Gold», у якой знаходзілася выбухоўка, а таксама дэтанатар. У паведамленні гаворыцца, што кіраўніцтва «Ісламскай дзяржавы» намагалася атакаваць заходні самалёт, але змяніла сваё рашэнне пасля пачатку расейскай вайсковай аперацыі ў Сірыі.

Пацверджанняў, што менавіта ад гэтай выбухоўкі самалёт разбіўся, няма.

Урады заходніх краінаў сцвярджалі, што самалёт быў збіты, хутчэй за ўсё, у выніку выбуху бомбы, Крэмль пацвердзіў гэта толькі ў аўторак 17 лістапада. Егіпецкі ўрад сцвярджае, што дагэтуль няма доказаў таго, што катастрофа адбылася ў выніку тэракту.

Расейскі самалёт пацярпеў крушэнне 31 кастрычніка. У выніку чаго загінулі 224 чалавекі, якія знаходзіліся на борце.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў