Ірына Хакамада: Турцыя ўсё сапсавала. Баюся, каб не пачалася Трэцяя сусветная


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGM2RPZG8wOTJVOW8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Анкара прыпыніла палёты над тэрыторыяй Сірыі ў межах міжнароднай кааліцыі супраць «Ісламскай дзяржавы». Такое рашэнне турэцкія палітыкі прынялі пасля таго, як збілі расейскі самалёт Су-24. Кіраўнік Турцыі не збіраецца прасіць прабачэння за гэты інцыдэнт. А Масква рыхтуецца ўвесці санкцыі супраць Турцыі.

Пра няпростыя расейска-турэцкія адносіны наш маскоўскі карэспандэнт паразмаўляў з вядомай грамадскай дзяячкай Ірынай Хакамадай.

Наколькі моцна могуць пагоршыцца адносіны паміж Масквой і Анкарой пасля таго, як Турцыя збіла расейскі самалёт?

– Я страшна хвалююся за наступствы. Яшчэ нядаўна вызначыліся кропкі збліжэння заходняй кааліцыі з Расеяй і з’явіліся дамоўленасці адносна сумеснай працы, а таксама дамовіліся пра пераходны перыяд ды сыход Асада. Сёння меўся адбыцца візіт міністра замежных справаў Расеі Лаўрова ў Турцыю, каб абмеркаваць вельмі сурёзныя праблемы: курды, апалчэнцы. Для Турцыі большае значэнне мае не «Ісламская дзяржава», а ўнутраная апазіцыя – курды і варожы рэжым Асада.

Прэзідэнт Турцыі заявіў, што не мае намеру прасіць прабачэння за збіты самалёт, а Масква рыхтуе адказ на дзеянні турэцкіх вайскоўцаў. На Ваш погляд у каго ў гэтай сітуацыі мацнейшыя нервы і як далей будуць развівацца падзеі?

– Я бачу канфлікт двух аўтарытарных лідараў. Вынік можа быць толькі адзін. Нягледзячы на ўсе хібы заходняй кааліцыі, яна валодае большым вайсковым патэнцыялам чымся Турцыя. Захад умее дамаўляцца. А збіты самалёт – гэта прыклад таго, што нясуць нам саюзнічкі з аўтарытарнымі рэжымамі. Турцыя здзейсніла правакацыйны акт дзеля абароны сваіх інтарэсаў у Сірыі.

Я прапаную не адказваць на гэта сіметрычна, распачаўшы сурагатную вайну з Турцыяй, бо гэта прывядзе да развязвання намі Трэцяй сусветнай вайны. Я думаю, што гэта не адбудзецца, але адносіны з сапсаваныя і збліжэнне з кааліцыяй запаволіцца. Мне гэта не падабаецца па адной простай прычыне, бо я не за «белых» і не за «чырвоных». Я за Расею!

І мне б вельмі не хацелася ізаляцыі маёй краіны. У той час, калі пачалося збліжэнне – Турцыя ўсё сапсавала.

Мумін Шакіраў, belsat.eu

Стужка навінаў