Іран святкуе, ЗША нервуецца


Тысячы людзей выйшлі на вуліцы гарадоў у Іране, каб адзначыць пагадненне аб ядравай праграме і зняцце эканамічных санкцый, якія негатыўна адбіліся на сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Аднак «гістарычнаму паразуменню», праца над якім вялася больш 10 гадоў, цешацца не ўсе.

Паводле некаторых амерыканскіх кангрэсменаў, гэтая дамова можа даць пачатак новай ядравай гонцы ўзбраенняў. Вашынгтона мае 60 дзён на адабрэнне дамовы, пры гэтым Кангрэс можа прагаласаваць за тое, каб санкцыі супраць Тэгерану засталіся ў сіле.

Чытайце таксама: Адкрыццё нафтавага рынку для Ірану пагражае абвалу коштаў на чырвонае золата

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў