Іран прапаноўвае Асаду прытулак


– У Іран? Не, дзякуй.

Але сірыйскі прэзідэнт не мае намеру пакідаць краіну.

«Інтэрфакс» са спасылкаю на ліванскі тэлеканал «аль-Маядын» падае, што міністр разведкі Ірану Махмуд Алаві паведаміў пра тое, што Тэгеран прапанаваў прэзідэнту Сірыі Башару аль-Асаду і ягонай сямʼі прытулак у Іране, адкуль ён мог бы працягваць кіраваць ваеннай кампаніяй супраць узброенай апазіцыі.

Алаві адзначыў, што гэтая прапанова паступіла праз камандуючага падраздзяленнем «аль-Кудс» Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Касема Салеймані.

Паводле іранскага чыноўніка, Асад адмовіўся ад прапановы і абвесціў, што ягоная сямʼя застанецца ў Дамаску.

ДД

Глядзі таксама
Каментары