Іракскія войскі напалі на курдаў у горадзе Кіркук


Іракскія сілы захапілі ваенную базу, газавае радовішча, аэрапорт а таксама офісы нафтавых кампаніяў.

Іракская армія намагаецца вярнуць кантроль над курдскай тэрыторыяй, багатай на нафту, якая аддзялілася ад Іраку пасля рэферэндуму ў верасні 2017-году. Ірак не прызнаў вынікі рэферэндуму, курдскае кіраўніцтва настойвае, што рэферэндум быў легітымным.

Сёння ўночы войска Іраку атакавала на поўдні гораду Кіркук, захапіўшы найважнейшыя пазіцыі. Мясцовыя жыхары са зброяй адступілі ў сярэдзіну гораду, чакаючы атакі, іншыя пакідаюць горад.

«Дым падымаецца з боку аэрапорту гораду Кіркук і міліцэйскай базы К1. Горад хутка пусцее»

Вытворчасць нафты і газу працягваюцца ў нармальным рэжыме, нягледзячы на вайсковую аперацыю Іраку. Канфлікт узбудзіў хваляванні сярод экспарцёраў нафты.

https://www.youtube.com/playlist?list=PLLxQpYG35cp1qzohxhzMcweEY7xAzg4DW

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў