ІП усё ж абавязалі мець плацежныя тэрміналы


26 лютага ў Міністэрстве эканомікі прайшло чарговае паседжанне грамадска-кансультатыўнай рады па развіцці прадпрымальніцтва.

Прапанова РГА «Перспектывы» пакінуць пытанне наяўнасці плацежных тэрміналаў па індывідуальным жаданні ІП не была зацверджана. Абсталяванне для разліку пластыкавай карткай мусіць быць на кожным рабочым месцы.

Пра гэта паведаміў лідар «Перспектывы» Анатоль Шумчанка.

«Магчыма, тэрміналы не будуць абавязковыя для тых, чыя выручка ў месяц не перавышае 60 мільёнаў рублёў. Але гэта стане вядома пасля 3 сакавіка», – расказаў Анатоль Шумчанка.

Паводле Ірыны Яскевіч, калі ў ІП некалькі гандлёвых кропак, то тэрмінал можа быць адзін.

«Я не буду абяцаць, што будзе ідэальна, але зрухі ў працы рабочай групы ёсць», – падсумавала лідарка віцебскіх гандляроў.

Анатоль Шумчанка сёння прапанаваў расфармаваць групу, таму што ў такім складзе яна не можа вырашыць праблему прадпрымальніцтва. Намесніца міністра эканомікі Ірына Касцевіч адказала, што лідар «Перспектывы» можа пакінуць паседжанне. Анатоль Шумчанка адрэагаваў адмоўна, напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Наступная сустрэча ў Мінэканомікі мае адбыцца 1 сакавіка.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў