Інцыдэнт у Капыльскім раёне: на тэрыторыі каледжу падлетак напаў з нажом на аднагодка


Месца, дзе было здзейсненае злачынства

19 снежня ў Капыльскім раёне другакурснік нанёс нажавое раненне знаёмаму.

Па гэтым факце Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць 16-гадовага парушальніка, якога цяпер вінавацяць у наўмысным нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэксу Беларусі, прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі).

Паводле прэс-службы ведамства, следства разглядае ў якасці прычыны інцыдэнту непрыязныя адносіны.

Пацярпелага шпіталізавалі, яму аказваюць неабходную медычную дапамогу.

Нападніка затрымалі, цяпер праводзяцца следчыя дзеянні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары