Інтэрпол можа абвесціць Хадаркоўскага ў вышук


Следчы камітэт мае на экс-алігарха кампрамат па справе аб забойстве мэра расейскага гораду Нефцеюганск.

Прадстаўніцтва Інтэрполу выказала гатовасць перагледзець сваю адмову абвясціць у міжнародны вышук былога кіраўніка кампаніі ЮКАСу Міхаіла Хадаркоўскага ў выпадку, калі Расея падасць дадатковыя матэрыялы ў справе аб забойстве былога мэра Нефцеюганску Уладзіміра Петухова. Пра гэта паведамляе interfax.ru са спасылкаю на ананімную крыніцу.

Адпаведная дамоўленасць, паводле суразмоўцы агенцтва, была дасягнутая ў выніку перамоваў з удзелам расейскай дэлегацыі ў штаб-кватэры Інтэрполу ў французскім Ліёне.

12 лютага Інтэрпол адхіліў запыт Расеі адносна Хадаркоўскага. Інтэрпол выступіў з заяваю, у якой гаворыцца, што расейскі запыт не адпавядае крытэрам арганізацыі, паведаміўшы што маскоўскае бюро Інтэрполу парушыла статут, разаслаўшы інфармацыю пра вышуку Хадаркоўскага ўсім краінам-сябрам не паведаміўшы пры гэтым цэнтральны офіс у Ліёне.

Генпракуратура РФ паабяцала абскардзіць гэтую пастанову.

У снежні 2015 года Следчы камітэт Расеі заявіў, што былога кіраўніка ЮКОСу завочна арыштавалі ў справе аб арганізацыі забойстваў ды абвесцілі ў міжнародны вышук.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=iROv2PsJAWM”][vc_column_text]Паводле следства, Хадаркоўскі ў перыяд з 1998 да 1999 год даручыў падначаленым яму працаўнікам ЮКОСу Леаніду Неўзліну, Аляксею Пічугіну і шэрагу іншых асобаў забіць мэра Нефцеюганску Уладзіміра Петухова ды прадпрымальніка Яўгена Рыбіна, дзейнасць якіх «супярэчыла інтарэсам ЮКОСу».

Хадаркоўскага завочна абвінавацілі ў арганізацыі забойства мэра Нефцеюганску 11 снежня 2015 года. Былы алігарх адмаўляецца браць удзел у следчых дзеяннях.

25 кастрычніка 2003 года Хадаркоўскага арыштавалі ў Новасібірскам аэрапорце «Талмачова» па абвінавачанні ў крадзяжах і нявыплаце падаткаў. 31 кастрычніка 2003 г. Генеральная пракуратура РФ арыштавала акцыі ЮКАСа. Арышт Хадаркоўскага завязваюць з палітычнымі амбіцыямі прадпрымальніка. ЮКОС спансараваў расейскія дэмакратычныя партыі.

У свой час абʼяднанне ЮКОС з нафтавым гігантам «Сибнефть» прывяло б да стварэння найбуйнейшай нафтавай кампаніі ў свеце, непадкантрольнай Крамлю і рэжыму Уладзіміра Пуціна. 20 снежня 2013 года Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні, вызваліўшы Хадаркоўскага ад адбыцця пакарання.

Цяпер Хадаркоўскі ўзначальвае праект «Адкрытая Расея» і аказвае фінансавае падтрыманне маладым палітыкам, якія збіраюцца прымаюць удзел у парламенцкіх выбарах восенню 2016-га.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў