Інтэрпол аб'явіў у вышук Віктара Януковіча


Інтэрпол аб’явіў у вышук Януковіча и шэраг былых кіраўнікоў Украіны, а таксама даў санкцыю на іх затрыманне для экстрадыцыі ва Украіну.

Арганізацыя выдала адпаведнае міжнароднае апавяшчэнне амаль праз год пасля таго, як той збег з Украіны. Раней Інтэрпол адмаўляўся аб’яўляць у вышук былога прэзідэнта ды іншых украінскіх топ-чыноўнікаў, лічачы, што іх  пераслед мае палітычныя матывы.

Інфармацыю ў сваім Facebook пацвердзіў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў. Сярод асобаў, якіх шукае Інтэрпол па ініцыятыве Украіны, таксама Аляксандр Януковіч, былы прэм’ер-міністр Мікалай Азараў, Раіса Багатырова, былы міністр фінансаў Юрый Колабаў, экс-кіраўнік «Укртелекома» Георгій Дзекан.

Анкета на Віктара Януковіча ўжо вісіць на старонцы Інтэрполу. Пры гэтым інфармацыі пра іншых асобаў на сайце пакуль няма, што можа быць звязана з павольным абнаўленнем базы дадзеных.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Экс-кіраўніку Украіны прысвоена чырвоная картка, якая азначае, што краіны-ўдзельніцы Інтэрполу могуць прадпрымаць любыя меры ў рамках свайго заканадаўства для затрымання або арышту падазраванага.

Януковіча шукаюць за прысваенне, растрату маёмасці ў асабліва буйных памерах і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Ва Украіне ён таксама з’яўляецца фігурантам спраў аб дзяржаўнай здрадзе і спробе змены канстытуцыйнага ладу.

Дакладнае месцазнаходжанне Віктара Януковіча невядома. У апошні раз ва Украіне яго бачылі ў ноч на 24 лютага 2014 года пасля спробы гвалтоўна разагнаць Еўрамайдан. Пазней палітык аб’явіўся ў Растове-на-Доне. Паводле саветніка міністра ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанка, Уладзімір Пуцін выдаў сакрэтны ўказ, прадставіўшы Януковічу расейскае грамадзянства.

Пры гэтым глава расейскай Генпракуратуры Юрый Чайка заявіў, што ведамства не атрымлівала запытаў аб выдачы Януковіча. Ягоныя словы зняпраўдзіў Арсен Авакаў, паводле якога

«Расея паслядоўна ігнаравала ўсе запыты Украіны, не выстаўляючы ў сістэму вышуку ў краінах СНД вышук на Януковіча і Ко, тым самым парушаючы ўсе ўстаноўленыя працэдуры».

А расейскі палітык Барыс Нямцоў напісаў, што Пуцін сваіх не здае.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў