Інтэрнэт-тролі накінуліся з антыеўрапейскімі каментарамі на беларускі аўта-партал


Адзін з «прапагандысцкіх» каментароў (КЛІКАБЕЛЬНА)

Генеральны дырэктар Av.by Дзмітрый Геранін распавёў пра нашэсце на партал антыеўрапейскія каментатараў.

Пра выкрыццё сеткі акаўнтаў, якія займаліся на сайце антыеўрапейскай палітычнай прапагандай, ён паведаміў у сваім «Facebook».

«У ноч з 5 на 6 студзеня пад нашым матэрыялам пра «Outlander» пачалася самая цікавая атака за ўвесь час працы рэсурсу. Схема працавала наступным чынам: з некалькіх дзясяткаў розных акаўнтаў з’явіліся каментары па тэме артыкула, якія, тым не менш, параўноўвалі гэтую машыну з еўрапейскімі аналагамі не на карысць еўрапейскіх машын; пасля таго, як гэтыя ілжэакаўнты зацягвалі звычайных людзей у спрэчку, градус гутаркі паступова павялічваўся; фінальным акордам у кожнай такой ветцы былі некалькі тэмаў: Сірыя, еўрапейскія ўцекачы, Мэркель у адстаўку, і агульныя пасылы аб тым, што Еўропа – гэта пекла на Зямлі», – напісаў Дзмітрый Геранін.

Правераныя IP (на кожны з якіх было зарэгістравана па некалькі акаўнтаў каментатараў) вялі ў Санкт-Пецярбург, часам у Кітай, што можа казаць пра выкарыстанне проксі-серверу.

«Прычым кожны з каментатараў бʼе сябе кулаком у грудзі і крычыць пра тое, што ён праўдзівы беларус, моцна любіць родную краіну і ненавідзіць Еўропу (дзе ён пажыў, папрацаваў, панаглядзеўся).

Вычышчэнне такіх каментароў моцна засмуціла нашых сяброў з Пецярбургу, таму што стала зразумела, што за выдаленыя каментары ніхто не заплаціць. Пасля чаго пасыпаліся пагрозы на адрас av.by, што мы мудакі і наагул не любім Беларусь, якая так выдатна падтрымлівае адносіны з Вовам», – адзначыў Дзмітрый Геранін.

І звярнуўся да «аматараў спартовага тролінгу», сказаўшы, што на аўта-партале ім не радыя.

Як нарастаў градус дыскусіі

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў