Інтэрнэт-тэрарысты палохаюць аўстрыйскіх паліцыянтаў


Невядомы паведаміў пра выбухі ў аэрапорце Вены, на галоўным чыгуначным вакзале гораду, а таксама ў пяці аддзелах паліцыі.

Адпаведнае паведамленне ён накіраваў у Міністэрства ўнутраных справаў Аўстрыі праз электронную пошту.

«Пагроза тычалася ранішніх гадзінаў чацвярга, гэты перыяд ужо прайшоў», – сказаў прадстаўнік паліцыі Томас Кейблінгер.

Паводле яго, падобныя пагрозы паступалі і раней, аднак «у цяперашняй сітуацыі меры бяспекі павінныя быць узмоцненыя».

Чытайце таксама >>>> У цэнтры Лондану нападнік забіў нажом жанчыну і пяць асобаў параніў

Адначасова ў паліцыі адзначылі, што ўпершыню ў пагрозах пазначаныя дакладныя месцы і адрасы, дзе магчымыя тэракты.

Варта дадаць, што ў Вене амбасады замежных краінаў ахоўваюць не паліцыянты, а вайскоўцы.

НМ, belsat.eu, паводле Kurier.at

Стужка навінаў