Сусветная федэрацыя тэквандо змяніла назву. Больш яна не WTF


Сусветная федэрацыя тэквандо абвясціла пра рэбрэндынг і змену назвы з «World Taekwondo Federation» (WTF) на «World Taekwondo».

Кіраўніцтва арганізацыі прыняло такое рашэнне ў звязку з «негатыўнымі канатацыямі», якія ўзнікаюць праз абрэвіятуру WTF.

Абрэвіятура арганізацыі неаднаразова станавілася падставаю для жартаў сярод карыстальнікаў інтэрнэту. WTF – скарот ангельскага выразу «What the fuck» (прыблізны пераклад: якога хера).

ЮВ, belsat.eu, паводле qz.com

Стужка навінаў