Інтэрнэт і некаторыя тарыфы ад «Белтэлекаму» падаражэюць


Змены ў коштах на інтэрнэт мы пабачым ужо 1 верасня. Цэны на доступ у глабальную сетку, некаторыя паслугі электрасувязі і відэаканферэнцыі вырастуць на 3-6 %.

Павышэннне коштаў нязначнае. Прыклады падаражэння пакетаў:

  • «Дамасед старт» – з BLR 15,5 да 15,7
  • «Дамасед XXL» – з BLR 17 да 17,5
  • «Камфорт экспрэс» – з BLR 9 да 9,5
  • «Рэкорд 10» – з BLR 17,1 да 18
  • «Рэкорд 50 new» – з BLR 23,5 да 24

Пакеты «Ясна» не даражэюць, затое паляпшаюцца

«ЯСНА 100» пераймянуюць у «ЯСНА 200» і павялічаць хуткасць да 200 Мбіт/c. Раней максімальная хуткасць не перавышала 100 Мбіт/с.

Новыя тарыфы можна паглядзець тут.

Павышэнне тарыфаў не закране:

  • рэгуляваных паслуг мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі;
  • міжнароднай тэлефоннай сувязі;
  • паслуг доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні;
  • паслуг доступу ў інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання;
  • паслуг хостынгу.

Раней кошты на свае паслугі паднялі МТС і Velcom.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў