«Intelligency» прэзентаваў міні-альбом «Мова»


У рэліз увайшлі тры беларускамоўныя кампазіцыі.

Электронны гурт, які выдаў летась адзін з самых прыгожых альбомаў у беларускай музыцы, прадставіў на Tuzin.fm рэліз «Mova», у які ўвайшлі тры зусім новыя трэкі на беларускай мове.

Гурт «Intelligency» адметны тым, што таленавіта і арыгінальна спалучае электроннае гучанне з жывымі і інструментамі. Пры чым, акрамя гітараў ды бубнаў, каманда Усевалада Доўбні і Юрыя Тарасевіча выкарыстоўвае і класічныя інструменты – скрыпкі ды віяланчэль. Выходзіць цікавае спалучэнне танцавальнага дып-хаўзу і тэхна з блюз-рокавымі ноткамі ды жывой сімфонікай (адсюль і ўласнае самавызначэнне стылю – «тэхна-блюз»). Гурт здабыў сабе славу як сваймі яскравымі жывымі вулічнымі выступамі ў Менску, так і студыйнымі працамі.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjIxMDAlMjUlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0NTAlMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIybm8lMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRncuc291bmRjbG91ZC5jb20lMkZwbGF5ZXIlMkYlM0Z1cmwlM0RodHRwcyUyNTNBJTJGJTJGYXBpLnNvdW5kY2xvdWQuY29tJTJGcGxheWxpc3RzJTJGMjEwMTY1MjgyJTI2YW1wJTNCYXV0b19wbGF5JTNEZmFsc2UlMjZhbXAlM0JoaWRlX3JlbGF0ZWQlM0RmYWxzZSUyNmFtcCUzQnNob3dfY29tbWVudHMlM0R0cnVlJTI2YW1wJTNCc2hvd191c2VyJTNEdHJ1ZSUyNmFtcCUzQnNob3dfcmVwb3N0cyUzRGZhbHNlJTI2YW1wJTNCdmlzdWFsJTNEdHJ1ZSUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]«Intelligency» у сваёй творчасці выкарыстоўваюць пераважна ангельскую мову. Пры канцы 2015-га музыкі выдалі «DoLoven». Свае беларускамоўныя трэкі яны вырашылі прэзентаваць у асобным рэлізе – максы-сынгле «Мova», у які ўвайшлі тры зусім новыя песні – «Не 1», «Ведаю хто я» ды «Мова». «Мы не імкнуліся аб’яднаць рэліз агульнай канцэпцыяй«, – кажа вакаліст гурта Усевалад. – «Яго галоўны лейтматыў – прыгажосць у будзённым. Мы кажам пра прыгажосць сваёй краіны, яе мовы і простых рэчах, якія блізкія кожнаму. Вядома ж, што пра гэта можна сказаць толькі па-беларуску». Яго калега Юры Тарасевіч дадае: «Хацелася зрабіць нешта сучаснае, не шаблоннае па стылю, блізкае ды роднае, але пры гэтым без архаікі. Не хацелася спекуляваць на тэме патрыятызму, а проста пагаварыць пра прыгажосць, якую мы не заўважаем у мітусні працоўных дзён».[/vc_column_text][vc_column_text]Наагул Усевалад і Юры падкрэсліваюць, што галоўнае ў іх творчасці – трымацца сваіх перакананняў і даносіць іх да слухачоў.

«Мы і назву абралі такую, каб аддаць даніну павагі кансерватыўнаму разуменню пра здаровае развіццё асобы ды незвычайны лад мыслення, які змяніўся ў наш час на мысленне клікавай свядомасці. Слепа ісці па шляху папулярнай клубнай культуры мы не збіраемся. Дакладна ўсведамляем, што маем свой шлях і свае думкі ды гатовыя імі дзяліцца», – заяўляюць музыкі.

[/vc_column_text][vc_column_text]Да выхаду «Мовы» гурт ужо эксперыментаваў з беларускай мовай – у 2014-ым яны прадставілі трэк на песню «Восень», і былі названыя журналістамі Tuzin.fm «надзеяў беларускай музыкі». Сёлета гурт удзельнічаў у «Адборышчы» і быў на конкурсным канцэрце, паводле журы, адным з лепшых. Сёлета «Intelligency» мае сурʼёзныя прэтэнзіі на перамогу на «Басовішчы». Гурт таксама прайшоў адбор і выступіць яшчэ на адным буйным фэсце – «Джаз Кактебель-2016», які пасля анексіі Крыму цяпер праходзіць у Адэсе.

Таксама абвешчана пра выступ беларусаў на фестывалі «Файне місто» у Тэрнопалі летам.

Жывая прэзентацыя рэлізу «Мова» прайшла пры канцы лютага ў кавярні «Loft». Музыкі прапанавалі ўсім наведнікам, прынамсі ў гэты дзень, вітацца па-беларуску і ідэя гэтая была прынята надзвычай пазітыўна. Выхад міні-альбому, праўда, адклалі ажно на месяц, каб дапрацаваць дэталі. Імаверна, што «Мова» атрымае свой далейшы працяг і стане паўнавартасным альбомам.

ДД

Стужка навінаў