Інтэлектуальны «Цэнтр гарадскога жыцця» запрацаваў у Горадні


На мінулым тыдні там размаўлялі пра калектывізацыю, Васіля Быкава і Міхала Вітушку.

Цэнтр, простымі словамі, гэта грамадская пляцоўка, дзе будуць праходзіць дыскусіі, публічныя лекцыі ды кніжныя прэзентацыі. Арганізатары выбралі для яго ўжо вядомае гарадзенцам месца – арт-галерэю «Крыга», якая наўпрост зменіць сваё аблічча і фармат.[/vc_column_text][vc_single_image image=”291217″ img_size=”large”][vc_single_image image=”291261″ img_size=”large”][vc_single_image image=”291289″ img_size=”large”][vc_column_text]Стартаваў Цэнтр з «Тыдня беларускага мыслення», які ўключаў у сябе дыскусіі пра калектывізацыю, краязнаўства, моўную палітыку ды нонканфармізм. Цягам апошняй сустрэчы, напрыклад, аналізаваўся ўвесь беларускі антысавецкі рух у другой палове ХХ ст., ад супраціву Міхала Вітушкі да вальнадумства Карпюка і Быкава.

Быкаву, цягам яго жыцця ў Горадні, неаднаразова разбівалі вокны, – распавядае гісторык Іна Соркіна, – Або ладзілі яму «тэлефонны тэрор»: званілі сярод ночы і маўчалі ў слухаўку. Такія рэчы былі важкай прычынай для яго, каб з’ехаць з Горадні. І гэта пры тым, што ён быў вядомым пісьменнікам, а ягоныя кніжкі выходзілі вялізнымі тыражамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”291253″ img_size=”large”][vc_single_image image=”291237″ img_size=”large”][vc_single_image image=”291213″ img_size=”large”][vc_column_text]Цягам той жа дыскусіі, прысвечанай нонканфармізму, гісторык Генадзь Семянчук падзяліўся сваймі ўспамінамі пра іншага дысідэнта – археолага і палітыка Міхася Ткачова. Акрамя агульных звестак прагучалі і малавядомыя падрабязнасці стасункаў Ткачова са сваймі студэнтамі.

Менавіта Ткачоў навучыў нас есці смятану з таматным сокам, – узгадвае Семянчук, – За шчасце было схадзіць з ім «на семечкі», бо ў ягоную далонь змяшчаўся ледзьве не цэлы кулёк… А даносы і плёткі вакол Ткачова віравалі заўсёды. Што казаць, калі два яго найбліжэйшыя студэнты-археолагі ў наступным даслужыліся да высокіх чыноў у КДБ.[/vc_column_text][vc_single_image image=”291233″ img_size=”large”][vc_single_image image=”291281″ img_size=”large”][vc_column_text]Госці цэнтру – пакуль збольшага сябры і знаёмыя арганізатараў, прынамсі, «Тыдзень беларускага мыслення» аншлагу не выклікаў. Безумоўна, для раскруткі і пазнавальнасці патрэбен час. Тым больш, што вялікая частка гарадзенцаў дагэтуль асацыюе ўтульны дворык на пешаходнай Савецкай вуліцы з карціннай галерэяй.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў