Інсталяцыя ў Берасці: каханак, які пакідае кватэру праз вакно


Мінакам на вуліцы Дзяржынскага ў Берасці падымае настрой незвычайная інсталяцыя.

Магчыма, што каханак не збягае, а, наадварот, хоча патрапіць у кватэру. Менавіта так рабіў герой гарадской легенды Георгій стагоддзе таму. Аматар жанчын узбіраўся па вадасцёкавай трубе на другі паверх, пакуль муж знаходзіўся на першым. Сужэнец, які злавіў хлопца, паводле гарадской легенды, стрэліў таму ў сэрца. Страляць умеў, бо служыў у польскім войску. А жонка, нібыта на 20 гадоў маладзейшая за мужа, прыняла смяротную дозу атруты.

Інсталяцыю зладзіла берасцейская фірма «Бюро святаў».

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары