Інспектары ДАІ накармілі кіроўцаў салдацкаю кашаю


Гэтак яны павіншавалі ўдзельнікаў руху з Днём абаронцаў Айчыны.

Сёння на вуліцы Прытыцкага нікога не штрафавалі, наадварот – заахвочвалі. ДАІ Фрунзенскага раёну сталіцы напярэдадні праанансавала правядзенне конкурсу: кожны мужчына-кіроўца, які прыедзе і раскажа афарызм, верш ці слоган на тэму правілаў дарожнага руху, атрымае тэматычны сувенір – ручкі, бірулькі, календары. Менш чым за гадзіну ад пачатку конкурсу каля дзясятка аўтааматараў прадэманстравалі свае творчыя здольнасці.

Прызы раздавала тэлевядучая Ганна Бонд.

Даішнікі Першамайскага раёну зладзілі іншую акцыю. Кожнага кіроўцу, які меў талон без парушэнняў, частавалі салдацкаю кашай з гарбатай.

ДР, belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў