«InformNapalm»: экс-байцы «Беркута» служаць у беларускай міліцыі


Некаторыя экс-байцы спецыяльнага падраздзялення МУС Украіны «Беркут» служаць у беларуская міліцыі і ўдзельнічаюць у пераследзе апазіцыйных актывістаў – да такіх высноваў прыйшлі даследчыкі суполкі InformNapalm.

Паводле InformNapalm, байцы нікалаеўскага падраздзялення «Беркута», якія ўдзельнічалі ў баях на Майдане ў 2013-2014 гг., знайшлі прытулак у Беларусі і пайшлі на працу ў беларускія праваахоўныя органы.

Найбольш доказаў актывісты сабралі наконт 28-гадовага Мікалая Стагарняка.

Стагарняк разам з байцамі “Беркута”

13 сакавіка 2017 году Стагарняк выступаў сведкам на судзе над анархістам Вячаславам Касінеравым, а 16 сакавіка сведчыў супраць удзельніка «Маршу недармаедаў» Зміцера Мітрашэўскага (абодва ў выніку атрымалі па 15 содняў арышту). На судзе Стагарняк фігураваў як супрацоўнік беларускага АМАПу.

InformNapalm падазрае, што яшчэ два экс-байца «Беркута» – Сяргей Гаўрыляк і Сяргей Панасенка – таксама працуюць цяпер у праваахоўных органах Беларусі. Але ў адрозненні ад Стагарняка ў адносінах да іх доказы актывістаў не такія адназначныя.

Цалкам расследаванне InformNapalm тут

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары