Інфляцыя ў жніўні вярнулася, кошты пайшлі ўгару


Пасля невялікага ліпеньскага зніжэння коштаў на харчовыя тавары, жнівень адзначыўся адваротнай тэндэнцыяй. Нягледзячы на тое, што харчы падаражэлі нязначна, гадавая інфляцыя ў жніўні склала 5 адсоткаў. Раней, у траўні, інфляцыя склала 4,4% а ў красавіку – 5%.

Згодна з падлікамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у параўнанні да жніўня 2017 году індэкс спажывецкіх коштаў у жніўні сёлета вырас на пяць адсоткаў. За гэты перыяд харчы сталі даражэй на 4,3 %. Кошты на нехарчовыя тавары выраслі на 2,8 %. Паслугі сталі “цяжэйшымі” для гаманцоў беларусаў на ажно на 9,6 %.

СК, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары