Інфляцыя ў Венесуэле з пачатку году дасягнула амаль паўмільёна адсоткаў


Фота Reuters

Штодня кошты ў Каракасе павялічваюцца на 4 %. Інфляцыя за верасень сёлета дасягнула 233 %. У жніўні склала 223 %.

Тры гады таму, калі ў эканоміцы Венесуэлы распачаўся крызіс, улады краіны перасталі агучваць эканамічныя паказнікі. Цяпер адзінай крыніцай фінансавай інфармацыі з’яўляюцца парламентарыі апазіцыі. Гэтак, паводле Анхэла Алварадо, дэпутата венесуэльскага Кангрэсу, з пачатку году па стане на верасень рост спажывецкіх коштаў у краіне дасягнуў каля 488 865%.

Раней, з мэтай утаймаваць інфляцыю прэзідэнт краіны Нікалас Мадура правёў дэнамінацыю, падняў мінімальны памер аплаты працы адразу ж на 3 тысячы адсоткаў і прывязаў Баліварыянскую валюту да крыптавалюты «пэтра». Але захады не прывялі да паляпшэння сітуацыі. Міжнародны валютны фонд прагназуе на сёлета інфляцыю ў Венесуэле ў межах аднаго мільёну адсоткаў.

Інфляцыя не за гарамі – дзяржава пачала друкаваць грошы

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары