Індывідуальныя прадпрымальнікі: Нічога не застаецца, толькі ісці на плошчу і патрабаваць свайго!


Сёння другі дзень напоўніцу дзее прэзідэнцкі ўказ № 222, які можа стаць прычынаю банкруцтва тысячаў прадпрымальнікаў. Праца большасці беларускіх рынкаў усцяж паралізаваная. На рынках Менску і Гомлю прайшлі стыхійныя пратэсты.

Бізнесмены патрабуюць адмены ўказу, паводле якога тавары, увезеныя з тэрыторыі Мытнага саюзу, мусяць прайсці даволі дарагую працэдуру сертыфікацы, а таксама абавязвае прадпрымальнікаў мець на кожную адзінку тавару суправаджальныя дакументы. Дакументы, паводле гандляроў, атрымаць у аптавікоў нерэальна. У іншым выпадку дробнаму бізнесу пагражае штраф у 9 млн. руб. і канфіскацыя маёмасці.

Чытайце таксама: Прадпрымальнікі не выйшлі на працу

Нагадаем, што 16 лютага ў Менску прайшоў форум прадпрымальнікаў, на якім спрабавалі паўплываць на ўлады, каб тыя перанеслі дату ўступлення ўказу ў дзеянне. Зрабіць гэта не ўдалося.

Напярэдадні пачатку дзеяння прэзідэнцкага ўказу Міністэрства эканомікі Беларусі дало прадпрымальнікам надзею. Паводле намесніка міністра Дзмітрыя Крутога, рыхтуецца дакумент аб легалізацыі продажу рэштак тавараў, на якія няма дакументаў. І што за продаж гэты караць не будуць. Але большасць прадпрымальнікаў не паверылі словам чыноўніка, а таму не наважыліся пачынаць працу.

Стужка навінаў