Індустрыйны турызм: ці прыжывецца ў Беларусі?


Сёлета Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі прысвяцілі прамысловым помнікам і ўпершыню вынеслі з кулуараў на адкрытае паветра. Але праблемныя пытанні на фестывалі не ставіліся.

Ці прывабіць беларуская індустрыйная спадчына турыстаў?

На фестывальнай пляцоўцы, што развярнулася на багатай на прамысловыя помнікі вуліцы Кастрычніцкай – старым прамысловым прадмесці Менску Ляхаўка – госці і мінакі маглі ўбачыць выставу рэтрааўтамабіляў, фотавыставу старых забудоў Беларусі Ўладзіміра Суцягіна, паслухаць выступы паэтаў і музыкантаў.

Сёлета галоўнай тэмай для Дзён еўрапейскай спадчыны ў Беларусі абралі прамысловыя помнікі. Прадстаўнікі Інстытуту культуры Беларусі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў, што выступалі перад гасцямі, казалі пра неабходнасць і перспектыўнасць развіцця ў Беларусі індустрыйнага турызму.

Старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, які падчас фестывалю правёў экскурсію па Кастрычніцкай вуліцы, лічыць, што гэта можа быць праблематычна з цяперашнім стаўленнем да індустрыйнай спадчыны ў краіне. Але пра гэта на фестывалі не казалі, зазначыў спадар Астаповіч.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6450″ alignment=”center” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6454″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]

«Праблемы толькі я агучыў перад слухачамі падчас экскурсіі. А яны такія ж, як і з усёй астатняй культурнай спадчынай у нашай краіне. Сапраўды каштоўныя аб’екты ў нас знікаюць, таму што шмат якія з іх не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Напрыклад, калі едзеш па Беларусі, заўважаеш, як хутка знікаюць старыя млыны, бровары», – кажа старшыня Таварыства аховы помнікаў. –

Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў не ратуе помнікі

Але і статус гісторыка-культурнай каштоўнасці не заўсёды абараняе помнікі, зазначае Антон Астаповіч. І прыводзіць як прыклад руйнаванне ў 2011 годзе першай менскай электрастанцыі з дазволу Мінкульту. Ансамбль будынкаў электрастанцыі быў унесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6458″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6462″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Паводле спадара Астаповіча, прыгожая фестывальная карцінка не адлюстроўвае сапраўднай сітуацыі са станам беларускай індустрыйнай спадчыны.

«У нас увогуле праблемы глабальныя з аховай гісторыка-культурнай спадчыны, і гэтыя праблемы таксама датычаць і аховы і ўтрымання індустрыйных помнікаў», – рэзюмаваў эксперт.

Вуліца Кастрычніцкая, дзе праводзіўся фестываль, напачатку ХХ стагоддзя была прамысловым ускрайкам Менску (прадмесце Ляхаўка). На ёй месціліся станкабудаўнічы завод, дрожджавы камбінат, бровар і іншыя. Зараз большасць з іх не працуе. У бліжэйшым часе вуліцу Кастрычніцкую плануюць зрабіць пешаходнай, а ў памяшканнях былых заводаў адчыніць музеі і галерэі.

Дні еўрапейскай спадчыны – культурніцкая акцыя, што праводзіцца штогод краінамі, якія ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Рады Еўропы. Беларусь падпісала канвенцыю ў 1993 годзе. Кожная краіна сама абірае тэматыку Дзён спадчыны. Праводзяцца яны на працягу верасня. Галоўная мэта – паказаць наведнікам бясплатна альбо са зніжкамі перш за ўсё аб’екты, якія застаюцца закрытымі ці маладаступнымі на працягу года.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6466″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Марына Маўчанава, belsat.eu

Стужка навінаў