Інаўгурацыя Лукашэнкі, абранага на пяты прэзідэнцкі тэрмін, адбудзецца не пазней за 11 снежня


Пра гэта паведаміла кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Паводле чыноўніцы, інаўгурацыя абранага прэзідэнта згодна з законам павінна адбыцца не пазней за 11 снежня.

На выбарах прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, па папярэдніх дадзеных, 83,49% галасоў, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Пры гэтым больш за 6% выбарцаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказнік ніжэй. Напрыклад, у Берасцейскай вобласці – 4,38%.

За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42%. Сяргей Гайдукевіч набраў – 3,32% галасоў, Мікалай Улаховіч – 1,67%.[/vc_column_text][vc_single_image image=”16114″ img_size=”large”][vc_single_image image=”16110″ img_size=”large”][vc_single_image image=”16106″ img_size=”large”][vc_single_image image=”16118″ img_size=”large”][vc_column_text]У Менску прагаласавалі 74,3% (967 811) выбарцаў. За Аляксандра Лукашэнку свой голас аддалі 65,58%, за Таццяну Караткевіч – 6,99%, за Сяргея Гайдукевіча – 3,35%, за Мікалая Улаховіча – 2,74%. Супраць усіх прагаласавалі 20,6% менчукоў, якія прыйшлі на выбары.

У Берасцейскай вобласці на выбары прыйшлі 90,4% (907869) выбарцаў. За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 86,27%, за Таццяну Караткевіч – 5,32%, за Сяргея Гайдукевіча – 2,34%, за Мікалая Улаховіча – 1,17%. Супраць усіх – 4,38%.

У Віцебскай вобласці за Аляксандра Лукашэнку свой голас аддалі 87,3%, за Таццяну Караткевіч – 3,56%, за Сяргея Гайдукевіча – 3,95%, за Мікалая Улаховіча – 1,4%. Супраць усіх – 3,19%. Яўка склала 91% (798.015).

Дадзеныя выбараў па Гомельскай вобласці: Аляксандр Лукашэнка – 87,79%, Таццяна Караткевіч – 2,27%, Сяргей Гайдукевіч – 4,23%, Мікалай Улаховіч – 1,69%. Супраць усіх – 3,18%. Яўка – 90,4 (995989).

У Гарадзенскай вобласці за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 85,89%, за Таццяну Караткевіч – 4,75%, за Сяргея Гайдукевіча – 2,28%, за Мікалая Улаховіча – 1,03%. Супраць усіх – 4,96%. Яўка – 88,5% (689824).

У Магілёўскай вобласці за Аляксандра Лукашэнку свой голас аддалі 88,29%, за Таццяну Караткевіч – 3,46%, за Сяргея Гайдукевіча – 3,66%, за Мікалая Улаховіча – 1,07%. Супраць усіх: 2,75%. Яўка: 91% (742.282).

Дадзеныя выбараў па Менскай вобласці: Аляксандр Лукашэнка – 85,73%, Таццяна Караткевіч – 4,41%, Сяргей Гайдукевіч – 3,21%, Мікалай Улаховіч – 2,17%. Супраць усіх – 3,94%. Яўка: 89,7% (1.001.106).

Канчатковыя вынікі галасавання будуць апублікаваныя 16 кастрычніка, паведамляе ЦВК.

Першая інаўгурацыя кіраўніка Беларусі

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=IliLJYKhqJc”][/vc_column][/vc_row]ЮВ, belsat.eu, паводле vybory2015.by

Стужка навінаў