Імя Паўла Шарамета з'явіцца на мемарыяле Музею навінаў у Вашынгтоне


Імя Шарамета дададуць на мемарыял Музею навінаў (Newseum) у ліку 14 імёнаў загінуўшых у 2016 годзе журналістаў у ходзе цырымоніі 5 чэрвеня.

У спісе таксама журналісты з Афганістана, Бразіліі, Індыі, Іраку, Лівіі, Мексікі, Сірыі і Самалі. З улікам новых прозвішчаў мемарыял музею будзе налічваць імёны 2285 загінулых журналістаў, фотарэпарцёраў, рэдактараў і працаўнікоў СМІ з 1837 года.

Павел Шарамет загінуў у Кіеве падчас выбуху аўтамабіля 20 ліпеня летась. Выканаўцы і заказчыкі злачынства дагэтуль невядомыя.

Праваахоўныя органы Украіны лічаць, што Шарамета забілі за яго прафесійную дзейнасць. Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў заяўляў, што да гібелі журналіста могуць быць датычныя расейскія спецслужбы. У сваю чаргу ў Маскве назвалі гэтую версію «русафобіяй». Па іншай версіі да забойства Шарамета могуць быць датычныя байцы добраахвотніцкага палка «Азоў».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў